Дзяржаўныя сiмвалы

Як суверэнная дзяржава, Рэспубліка Беларусь мае свае дзяржаўныя сімвалы – Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб, Дзяржаўны гімн.

Пачынаючы з 1917 года ў Беларусі неаднаразова мяняліся Дзяржаўны сцяг і Дзяржаўны герб. Аднак, нягледзячы на існуючыя адрозненні, усе варыянты дзяржаўнай сімволікі мелі падобную аснову, што дазваляе гаварыць аб іх гістарычнай пераемнасці.

  
                                                Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны сцяг пастаянна падняты на будынках органаў улады і некаторых дзяржаўных  устаноў, устанаўліваецца ў службовых кабінетах кіраўнікоў гэтых органаў (устаноў), у школах, на выбарчых участках, вывешваецца ў час розных урачыстых мерапрыемстваў. 
Даведацца больш

 

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь

Выява Дзяржаўнага герба размяшчаецца на будынках органаў улады і шэрагу дзяржаўных устаноў, унутры службовых кабінетаў іх кіраўнікоў, а таксама на пячатках гэтых органаў, на манетах, пашпартах грамадзян Рэспублікі Беларусь.
Даведацца больш

 


Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны гімн выконваецца ў пачатку і ў шэрагу выпадкаў на заканчэнні важных дзяржаўных і грамадскіх падзей, у тым ліку пры ўступленні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на пасаду – пасля прынясення ім Прысягі. 

Мы, беларусы — мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям'і.
 
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
 
Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог,
У бітвах за волю, бітвах за долю
Свой здабывалі сцяг перамог!
 
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
 
Дружба народаў — сіла народаў -
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны — радасці сцяг!
 
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!


Даведацца больш

Праслухаць гімн 

Крыніца: https://president.gov.by/be/gosudarstvo/simvolika

Меню раздела