Выхаванцы групы "Зорачка" наведалі музейна-педагагічны занятак “Згадкі з беларускай хаткі” у Лідскім гісторыка-мастацкім музеі

16.11.2022

Як даступна пазнаёміць маленькіх выхаванцаў з гісторыяй роднага краю, далучыць да вытокаў нацыянальнай культуры і народных традыцый?
З гэтай мэтай выхаванцы старшай групы дзіцячага сада № 34 г. Ліды наведалі музейна-педагагічны занятак “Згадкі з беларускай хаткі” у Лідскім гісторыка-мастацкім музеі. Дзеці даведаліся пра асаблівасці будовы сялянскай хаты, якую назву меў кожны вугал хаты, якія рэчы знаходзіліся. Наглядна пазнаёмілі з душой кожнага дома - печчу. Экспанаты выставы як бы ажылі, у даступнай форме паспяшаліся расказаць пра сябе: якую карысць прыносілі свайму гаспадару, як сам гаспадар да іх адносіўся, у якія прыкметы верыў падчас іх выкарыстання, якія магічныя словы і дзеянні суправаджалі гэтыя прадметы. З цікавасцю паглядзелі дзеці спектакль з удзелам лялечных міфічных істот Хатніка, Чорта і Вогніка.
Падчас музейнага занятку выхаванцы былі не пасіўнымі слухачамі, а актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства.

Фотасправаздача тут 

Меню раздела