Выхаванцы груп "Смяшарыкі" і "Божая кароўка" наведалі лялечны тэатр "Батлейка"

25.11.2022

Цікавае падарожжа здзейснілі выхаванцы старшых груп "Смяшарыкі" і "Божая кароўка" ў аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ "Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці". Дзеці з цікавасцю паглядзелі батлеечны спектакль "Пшанічны каласок". Прыгожая, маляўнічая інтэрактыўная батлеечная п'еса выклікала водгук у душы гледачоў, а таксама ўразіла акцёрскім майстэрствам. Пасля прагляду выхаванцы пагутарылі з рэжысёрам тэатра, акцёрамі, разгледзелі дэкарацыі, лялькі. Зносіны на беларускай мове замацавалі станоўчае стаўленне да яе, жаданне размаўляць на роднай мове. А выхаваўчы момант казкі запэўніў, што праца і сяброўства ўпрыгожвае чалавека.

Фотасправаздача тут 

Меню раздела