Выхаванцы групы "Зорачка" наведалі ў Доме Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея часовую экспазіцыю “А пачнём мы казку так…”

14.02.2023

Выхаванцы старшай групы "Зорачка" наведалі ў Доме Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея часовую экспазіцыю “А пачнём мы казку так…”, прымеркаваную да дня нараджэння паэта. Дзеці даведаліся, што павагу да фальклору, народную мудрасць наш знакаміты зямляк пераняў ад сваёй бабулі Аўдоцці. У ходзе экскурсіі выхаванцы пабывалі ў пакоі, дзе паэт ствараў свае рукапісы, паслухалі верш, прысвечаны яго сястрычцы Ніне – “Дзяўчынка-свінка”, а таксама з задавальненнем акунуліся ў чароўны свет казак.

Супрацоўнікі Дома-музея беларускія народныя казкі "прапусцілі" праз сучаснасць, а менавіта праз прадметы-экспанаты, якія згадваюцца ў сюжэтах і якія ўжо амаль што выйшлі з ужытку, і малюнкі навучэнцаў Лідскай дзіцячай мастацкай школы мастацтва. І казкі ажывіліся!

Фотасправаздача тут  

Меню раздела