Занятак па адукацыйнай галіне "Дзіця і грамадства" “Мая Радзіма – Беларусь” у групе "Непаседы"

07.02.2023

Педагогi нашага дзіцячага сада звяртаюць асаблівую ўвагу выхаванню пачуцця патрыятызму ў сваіх выхаванцаў, выхаванню асобы з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, якая будзе ўсведамляць уласную адказнасць за лёс Радзімы.
На занятку “Мая Радзіма – Беларусь” выхаванцы групы "Непаседы" з цудоўным кошычкам падарожнічалі ў лапцях і збіралі цікавыя звесткі аб Беларусі. Хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі экспазіцыю міні-музея “Беларуская хатка”. З захапленнем гулялі ў настольна-друкаваную гульню “Мемо. Беларусь”, гульню “Сімвалы маёй краіны”. Падчас віктарыны “Мой горад Ліда” выхаванцы паглыбілі і ўдакладнілі свае веды аб малой радзіме. Яскравымі ўражаннямі аб “падарожжы” дзеці падзяліліся з бацькамі.

Фотасправаздача тут  

Меню раздела