Упраўленне адукацыі
Лідскага раённага
выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова
адукацыі “Яслі-сад № 34
г. Лiда”
ЗАГАД
31.08.2022 № 285
|
|
Управление образования
Лидского районного исполнительного комитета
Государственное учреждение образования «Ясли-сад № 34 г.Лида»
ПРИКАЗ
г. Лида
|
Аб арганізацыі работы па
рэалізацыі Рэспубліканскага
праекта "Зялёныя школы"
У адпаведнасці з рашэннем педагагічнага савета ад 31.08.2022 пратакол №5, з мэтай павышэння экалагічнай культуры ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу ў пытаннях экалагічнай адукацыі
ЗАГАДВАЮ:
1. Прадоўжыць работу па рэалізацыі Рэспубліканскага праекта "Зялёныя школы".
Тэрмін выканання - з 01.09.2022 па 31.08.2023.
2. Назначыць каардынатарам работы па рэалізацыі Рэспубліканскага праекта "Зялёныя школы" Брэндзіну Ларысу Юр’еўну, намесніка загадчыка па асноўнай дзейнасці.
3. Вызначыць удзельнікамі адукацыйнага праекта "Зялёныя школы" выхавальнікаў дашкольнай адукацыі і выхаванцаў груп № 1, № 6, № 7, №10, №13, музычнага кіраўніка, кіраўніка фізічнага выхавання, законных прадстаўнікоў выхаванцаў.
Тэрмін выканання - з 01.09.2022 па 31.08.2023.
4. Зацвердзіць склад творчай групы па рэалізацыі праекта "Зялёныя школы":
Брэндзіна Л.Ю., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці;
Мерчы Л.Э., выхавальнік дашкольнай адукацыі;
Клімовіч І.С., выхавальнік дашкольнай оразования;
Бутурля Н.Я., выхавальнік дашкольнай адукацыі;
Шчатко М.М., выхавальнік дашкольнай адукацыі;
Агеенка В.В., выхавальнік дашкольнай адукацыі;
Ігнатовіч Н.П., выхавальнік дашкольнай адукацыі;
Ілюкевіч Н.М., выхавальнік дашкольнай адукацыі;
Радзюкевіч І.В., выхавальнік дашкольнай адукацыі;
Астроўская Т.А., музычны кіраўнік;
Кляпацкая І.М., кіраўнік фізічнага выхавання.
5. Абнавіць укладку на сайце ўстановы дашкольнай адукацыі "Зялёныя школы" мадэратару сайту Клімовіч І.С.
Тэрмін выканання - да 01.09.2022.
6. Намесніку загадчыка па асноўнай дзейнасці Брэндзінай Л.Ю.:
6.1. распрацаваць план мерапрыемстваў па рэалізацыі адукацыйнага праекта "Зялёныя школы".
Тэрмін выканання - да 01.09.2022;
6.2. забяспечыць размяшчэнне інфармацыі аб праведзеных мерапрыемствах на сайце ўстановы дашкольнай адукацыі ва ўкладцы “Зялёныя школы”, асобна вылучыўшы ў ёй напрамкі “Біяразнастайнасць”, “Энергазберажэнне”, “Водазберажэнне”, “Зварот з адходамі”, “Інфармацыйна-экалагічныя мерапрыемствы па рабоце з мясцовай супольнасцю”.
Тэрмін выканання - з 01.09.2022, далей - не радзей 1 разу ў 2 тыдні;
6.3. падрыхтаваць справаздачу аб ходзе рэалізацыі адукацыйнага праекта "Зялёныя школы" да пасяджэння педагагічнага савета.
Тэрмін выканання - да 15 чэрвеня 2023 года.
7. Выхавальнікам дашкольнай адукацыі:
7.1. уключаць у планы адукацыйнай работы з выхаванцамі і ў планы работы з бацькамі мерапрыемствы, накіраваныя на рэалізацыю адукацыйнага праекта “Зялёныя школы”.
Тэрмін выканання - з 01.09.2022 года, далей – штомесяц;
7.2. арганізаваць у рамках рэалізацыі адукацыйнага праекта "Зялёныя школы" работу з законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў;
Тэрмін выканання - з 01.09.2022 года, далей - 1 раз у 2 тыдні;
7.3. прадастаўляць інфармацыю, фота і відэасправаздачы аб праведзеных мерапрыемствах для размяшчэння на сайце ўстановы дашкольнай адукацыі.
Тэрмін выканання - з 01.09.2022, далей - 1 раз у 2 тыдні.
8. Заслухаць справаздачу Брэндзінай Л.Ю., намесніка загадчыка па асноўнай дзейнасці, аб выкананні плана мерапрыемстваў Рэспубліканскага праекта "Зялёныя школы" на пасяджэнні педагагічнага савета.
Тэрмін выканання – жнівень 2023 года.
9. Кантроль за выкананнем загада ўскласці на намесніка загадчыка па асноўнай дзейнасці Брэндзіну Л.Ю.
Загадчык К.Ч.Кузьміч