Вечарына "У гасцях у беларускай народнай казкі"

23.11.2021

       Першай крыніцай, праз якую пазнаюць навакольны свет выхаванцы групы "Непаседы", з’яўляюцца беларускія народныя казкі. Пасля знаёмства з казкамі, легендамі, паданнямі, пацешкамі выхаванцы з ахвотай удзельнічаюць у спектаклях.           

   Цікава, весела, з гумарам прайшла вечарына "У гасцях у беларускай казкі". На вечарыну дзяцей групы "Непаседы" запрасіў Дзед-Барадзед. Разам з ім выхаванцы разглядалі рэчы з міні-музея "Народныя рамёствы": капялюш, лапці, збан, ручнік, сякеру. У гэты час завітаў на вечарыну Мядзведзь, які прапанаваў паглядзець, што з ім здарылася. Перад вачыма дзяцей разгарнулася драматызацыя беларускай народнай казкі "Не сілай, а розумам". Артыстамі былі выхаванцы групы. Мядзведзь і Селянін павесялілі выхаванцаў падчас беларускай народнай гульні "Лапці". Дзеці пазнаёміліся з прыказкамі і прымаўкамі аб сіле і розуме, выконвалі танцавальныя рухі пад рытмы трашчоткі, бубянцоў. Казка атрымалася на новы лад!
     Дзед-Барадзед пахваліў усіх выхаванцаў. Узнагародай для дзяцей сталі новыя тэатралізаваныя гульні ад гаспадара вечарыны. Да хуткай сустрэчы з новай беларускай казкай!

Фотогалерея: