Лялечны спектакль "Курачка-рабка" у групе "Зорачка"

17.11.2021

   11У рамках тэматычнага тыдня выхаванцы групы "Зорачка" акунуліся ў чароўны свет казкі. Беларускія народныя казкі павучальныя, адрозніваюцца простай мовай, фарміруюць станоўчыя рысы характару і паводзін, а драматызацыя казак дазваляе раскрыць творчыя здольнасці дашкалят, выказаць свае пачуцці, перажыванні, эмоцыі.
     Так, інсцэніроўка вядомай казкі 
"Курачка-рабка" атрымалася цікавай і займальнай. У ходзе падрыхтоўкі і непасрэдна падчас тэатралізаванага прадстаўлення юныя акцеры стараліся адлюстраваць казачныя вобразы, перадаць выразнасць рухаў, інтанацыю. Дзецям прапаноўваліся цацкі, пальчыкавы тэатр, тэатр на ліпучках, тэатр бі-ба-бо. Выхаванцы змаглі прадэманстраваць не толькі веданне казкі, але і свае артыстычныя здольнасці. А завяршылі мерапрыемства апладысменты і словы падзякі маленькіх гледачоў артыстам.
     Лялечны спектакль даставіў дзецям шмат радасці і задавальнення.

Материал опубликован в сетевом издании NG-PRESS.BY издательского дома "Педагогическая пресса"

Фотагалерэя: