Калядная казка

27.12.2021

     1Сезон навагоднiх цудаў у групе "Зорачка" нашай установы працягнуўся тэатралiзаваным паказам "Калядная казка"Дзецi, апранутыя ў эксклюзiўныя аўтарскiя касцюмы, вырабленыя выхавальнiкам дашкольнай адукацыi Бутурлёй Наталляй Яраславаўнай у рамках рэалiзацыi iнавацыйнага праекта, стварылi дынамiчнае дзеянне на зiмовай лясной палянцы. Усе ўдзельнiкi дзеяння: Янка, Паўлiнка, Мядзведзь, Буслiк, Калядная Каза прынялi актыўны ўдзел, дэманстравалi танцавальныя, вакальныя здольнасцi. Тэатралiзаваны паказ скончыўся прыемнымi падарункамi - каляднымi пачастункамi.

Материал опубликован в сетевом издании NG-PRESS.BY издательского дома "Педагогическая пресса"

Фотагалерэя: