Экскурсія ў этнаграфічны музей СШ №16 г.Ліды "Беларуская хатка"

02.11.2022

З задавальненнем наведалі этнаграфічны музей СШ №16 г.Ліды "Беларуская хатка" выхаванцы рознаўзроставай групы "Божая кароўка". Тут яны даведаліся пра гісторыю і культуру беларускага народа. Разгледзелі прылады працы, якімі карысталіся іх продкі ў мінулым, пасядзелі на ложку, на якім спалі. Зацікавілі дзяцей убачаныя старажытныя рэчы. Вельмі ўразілі выхаванцаў кросны, на якіх беларускія ўмеліцы ткалі абрусы, дываны, ручнікі. А як цікава было пасядзець за партай, за якой вучыліся іх бабулі і прабабулі! На працягу ўсей экскурсіі ў выхаванцаў развівалася цікавасць да нацыянальнай культуры, пачуцце прыналежнасці да гісторыі беларускага народа.

Фотасправаздача тут 

Меню раздела