Фальклорнае свята "Калядная казка"

17.01.2023

Прыйшла Каляда,

Дзверы адчыняйце!

Калядоўшчыкаў у хату

                                        Шчыра запрашайце! 

Выхаванцы і педагогі нашай установы на гэтым тыдні змаглі далучыцца да скарбаў нацыянальнай культуры, акунуцца ў атмасферу выдатнага і чароўнага зімовага свята - "Каляды".

Да дзяцей групы "Смяшарыкі" завiталi калядоўшчыкi з Каляднай зоркай і пажаданнямi шчасця, прыбытку, здароўя. Сабраўшыся ля навагодняй ёлкі, дзеці спявалі песні, гулялі ў беларускія народныя гульні, танцавалі, а самыя смелыя і дапытлівыя спрабавалі даведацца пра свой лёс у Цыганкі.

Прысутныя змаглі адчуць прыгажосць, мілагучнасць роднай мовы, а таксама павадзіць карагоды вакол прыгажуні-ёлкі, зрабіць фотаздымкі ля казачнай фотазоны. Не абышлося свята і без пачастункаў каляднымі прысмакамі.

Фотасправаздача тут 

Меню раздела