Музычная забава "Каляда-калядзіца"

19.01.2023

Каляндарна-абрадавыя святы! Яны напоўнены запалам, весялосцю, жартамі, а таксама таямніцамі і прыкметамі.
Падчас музычнай забавы "Каляда-калядзіца" выхаванцы групы "Зорачка" дзіцячага сада сталі ўдзельнікамі змястоўнага мерапрыемства: у прыбраных касцюмах выконвалі вясёлыя песенькі-калядкі, праслаўлялі Каляду, удзельнічалі ў традыцыйных калядных гульнях, вадзілі карагоды, варажылі. Выдатны эмацыйны настрой дзецям падарылі Каза як сімвал багацця, урадлівасці, а таксама Мядзведзь, Цыганка.

Фотасправаздача тут 

Меню раздела