Выхоўваем маленькага патрыёта

30.01.2023

У беларускамоўнай групе "Божая кароўка" дзіцячага сада прайшоў занятак "Мая Радзiма - Беларусь". Выхаванцы пашырылi свае веды пра малую радзiму, месца, дзе яны нарадзiлiся i жывуць. Замацавалi ўяўленнi пра Дзяржаўны герб i Дзяржаўны сцяг Рэспублiкi Беларусь як галоўных сiмвалах краiны, якiя падкрэслiваюць яе ўнiкальнасць. Дзецi пазнаёмiлiся з прыроднымi сiмваламi рэспублiкi, адзначаючымi асаблiвасць яе прыроды. Падчас правядзення развiваючых гульняў "Злажы герб i сцяг Беларусi", "Злажы герб i сцяг г.Лiды", "Знайдзi герб свайго горада", "Горад Лiда на карце Беларусi", "Адгадай мелодыю" (пазнаць гiмн сваёй краiны сярод iншых песень), малявалi прыродныя сiмвалы Беларусi, радавалiся за прыгажосць сваёй краiны.
На працягу занятка ў дзяцей выхоўвалася пачуццё патрыятызму i любовi да сваёй Радзiмы, гонар за яе дасягненнi, каштоўныя адносiны да жыцця.

 

Фотасправаздача тут  

Меню раздела