Пачынаем дзень з роднай мовы!

21.02.2023

Выхаванцы групы "Зорачка" дзіцячага сада далучыліся да святкавання Дня роднай мовы. Актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства сталі не толькі дзеці, але і іх бацькі, якія асабістым прыкладам прадэманстравалі свае адносіны да роднай мовы. Кожны атрымаў магчымасць напісаць любімае слова на беларускай мове, адчуць прывабнасць, мілагучнасць роднай мовы, а таксама пачаставацца духмяным яблыкам.

Добры настрой, усмешкі на тварах, а галоўнае – зносіны на роднай мове паказалі зацікаўленасць прысутных, жаданне далучацца да невычэрпных крынiц роднай мовы.

Фотасправаздача тут  

 
Меню раздела