Занятак па адукацыйнай галіне "Дзіця і грамадства "Ліда - горад мілы, светлы, як вясна"

14.03.2023

У выхаванцаў дзіцячага сада № 34 г. Ліды закладваецца трывалы фундамент ведаў пра гісторыю роднага горада.
Дзеці сярэдняй групы "Непаседы" разам з Буслікам на занятку пазнаёміліся з асаблівасцямі геаграфічнага размяшчэння сваёй малой радзімы. Пазнавальная гутарка з выкарыстаннем пытанняў праблемна-пошукавага характару “Па старонках горада Ліды” прайшла цікава і актыўна. Падчас віртуальнага падарожжа па вуліцах горада дзеці знаёміліся з гістарычнымі помнікамі, замацоўвалі іх назвы ў гульні “Пазнай па апісанні”. Яскрава разважалі дзеці з Буслікам над пытаннем “Што робіць наш горад маладым і прыгожым?”, аб значэнні міру на планеце Зямля. З пачуццём гонару і павагі да малой радзімы паслухалі верш вядомага паэта Лідчыны Міхася Мельніка “Ліда, Ліда – горад мілы, светлы, як вясна…” Творча выконвалі выхаванцы калаж з паштовак пра памятныя мясціны роднага горада ў фотарамках, якімі ўпрыгожылі сваю групу.
Маленькія патрыёты ўпэўнены, што ў вялікай краіне ў кожнага чалавека ёсць свая маленькая радзіма, а для іх – гэта горад Ліда.

Фотасправаздача тут  

Меню раздела