Інтэлектуальная гульня па станцыях "Мая Радзiма - Беларусь!" у групе "Зорачка"

15.09.2023

17 верасня наша краiна адзначае дзяржаўнае свята - Дзень народнага адзiнства🇧🇾. У канун свята ў рознаўзроставай групе "Зорачка" пазнавальнай і цікавай для выхаванцаў стала інтэлектуальная гульня па станцыях "Мая Радзiма - Беларусь!". Дзеці разглядвалі iлюстрацыі аб роднай краiне, замацавалі веды аб дзяржаўных і прыродных сiмвалах, славутасцях, элементах нацыянальнай культуры, чыталі вершы на роднай мове. У гульнявай форме дашкаляты даведаліся аб месцы знаходжання нашай краiны на геаграфiчнай карце "Нашы суседзi", "Карта Беларусi". Прынялі ўдзел у акцыі-флэшмобе "Мы - разам!". Выхаванцы адчулі сябе часткай дзіўнай краіны і выдатнага народа, зразумелі, як важна жыць у міры і згодзе, з гонарам сказаўшы: "Мы - беларусы! Мы - разам!".

Фотасправаздача тут 

 

Меню раздела