Анлайн-пасядзелкі "Сустракаем Каляды" ў групе "Божая кароўка"

03.01.2024

У групе "Божая кароўка" адбыліся анлайн-пасядзелкі "Сустракаем Каляды". Бацькі разам з дзецьмі падзяліліся традыцыямі сваёй сям'і святкавання Куцці – вечара перад нараджэннем Хрыстовым. Дарослыя расказвалі пра прыгатаваныя постныя стравы, дзеці чыталі вершы. Сямейны абрад дзялення аплаткай з пажаданнем Божай ласкі на добрыя ўчынкі ў час святочнай вячэры існуе ў кожнай сям'і. Лічылася, як правядзеш калядныя святы, такім увесь год будзе. Мерапрыемства не толькі прынесла радасць у сем'і, але і дало магчымасць дакрануцца да традыцый і абрадаў беларускага народа.

Фотасправаздача  тут 

Меню раздела