Знаёмімся з "маляванкай - традыцыйным беларускім рамяством

09.02.2024

Выхаванцы беларускамоўнай групы дзіцячага сада № 34 г. Ліды на занятку па выяўленчаму мастацтву пазнаеміліся з унікальным жанрам беларускай народнай творчасці “маляванка" ці "маляваныя дываны”. Яны здзейснілі віртуальнае падарожжа ў Заслаўскі краязнаўчы музей, дзе даведаліся, што такое “маляваныя дываны”, як і кім яны ствараліся. Там сабрана самая вялікая калекцыя маляваных дываноў у Беларусі. А адным з найбольш вядомых майстроў беларускай маляванкі быў Язэп Драздовіч. Дзеці пазнаёміліся з асаблівасцямі малявання дываноў, іх тэматыкай і паспрабавалі намаляваць сваю маляванку. Работы атрымаліся яркія, цікавыя. З задавальненнем размясцілі іх у міні-цэнтры раместваў у групе. Пачуцце гонару за таленавітых продкаў перапаўняла іх душы.

Больш фота тут 

Меню раздела