Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы ў групе "Божая кароўка"

21.02.2024

"З легендаў і казак былых пакаленняў, з калосся цяжкога жытоў і пшаніц … ты выткана, дзіўная родная мова". Гэтыя словы з верша Максіма Танка "Родная мова" сталі эпітэтам да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў старшай групе "Божая кароўка". З самага ранку выхаванцы замацавалі словы прывітання на роднай мове, абменьваліся беларускамоўнымі "чароўнымі" словамі, гулялі ў гульні "Хто больш назаве беларускіх слоў?", "Раскажы верш на роднай мове", замацавалі вядомыя пацешкі і забаўлянкі. У кніжным кутку дзеці з задавальненнем разглядалі беларускія народныя казкі, пераліствалі старонкі часопіса "Вяселка". А тыя, хто ўмее чытаць, прачыталі казку "Легкі хлеб". Якая ж яна прыгожая і меладычная, гэта наша мова!

Фотасправаздача тут 

Меню раздела