Беларускамоўны дзень у групе "Непаседы"

21.02.2024

Выхаванцы старшай групы "Непаседы" актыўна ўключыліся ў святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы.
Ранішняя сустрэча з бацькамі і дзецьмі прайшла ў фармаце інтэрактыўнай гульні "Мая Беларусь. Мая родная мова". Дзеці гулялі ў гульні  "Скажы па-беларуску", выконвалі вершы на беларускай мове пра народныя цацкі, пра горад Мінск, пра малую радзіму. З захапленнем арганізавалі гульню-падарожжа з макетам "Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь". Беларускія народныя гульні "Гарлачык", "Лапці", "Блін гарэць" з Бульбашыкам даставілі дзецям радасць і задавальненне.
Увесь дзень у групе гучала родная беларуская мова як сімвал нашага мінулага, сучаснасці і будучыні.

Фотасправаздача тут 

Меню раздела