Гуляем разам з бацькамі . "Скарбонка беларускіх слоў" у групе "Зорачка"

21.02.2024

Выхаванцы групы "Зорачка" дзіцячага сада далучыліся да святкавання Дня роднай мовы. Актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства сталі не толькі дзеці, але і іх бацькі, якія асабістым прыкладам прадэманстравалі свае адносіны да роднай мовы. З самага рання бацькоў і дзяцей сустракаў бусел Клёка. Беларуская цацка-сімвал "прынесла" торбачку з гульнямі-вяртушкамі з выявамі прыродных сімвалаў нашай краіны, а таксама прывабную скарбонку з беларускімі народнымі прыказкамі. Кожны атрымаў магчымасць скласці выяву гульні-вяртушкі і назваць слова на беларускай мове, а таксама падабраць пераклад рускай народнай прыказкі на родную мову.

Добры настрой, усмешкі на тварах, а галоўнае – зносіны на роднай мове паказалі зацікаўленасць прысутных, жаданне прадоўжыць размаўляць на мілагучнай роднай мове.

Фотасправаздача тут  

Меню раздела