Фальклорнае свята "Гуканне вясны"

27.03.2024

У дзіцячым садзе адбылося адно са шматлiкiх святаў вясновага цыклу - "Гуканне вясны". На фальклорнае свята да дзяцей зазірнуў Мікіта, які парадаваў iх сваімі жартамі, прымаўкамі і гульнямі. Прыгажуня-Вясна прынесла цяпло і вясновы настрой. Выхаванцы разам з Вясной будзілі зямлю, паклiкалi птушак, гулялі ў беларускія народныя гульні, спявалі народныя песні, вадзiлi карагоды. Напрыканцы свята дзеці атрымалі салодкiя пачастункi ад Вясны. Удзельнічаючы ў такіх мерапрыемствах, выхаванцы далучаюцца да нацыянальнай культуры і традыцый беларускага народа, што з'яўляецца неад'емнай часткай грамадзянскага патрыятычнага выхавання.

Фотасправаздача тут 

Меню раздела