Экскурсія выхаванцаў групы "Божая кароўка" ў Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці

12.10.2023

Выхаванцы старшай групы "Божая кароўка" наведалі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры, дзе пазнаёміліся з побытам беларусаў у даўнія часы. Вельмі зацікавілі дзяцей адзенне і абутак прадзедаў, тое, як яны вырабляліся, з чаго шыліся. Кросны, калаўротак, верацяно і іншыя прадметы сялянскага абіходу ўразілі дзецей. Яны даведаліся, як малолася мука ў жорнах, як і дзе пёкся хлеб, у чым захоўвалася зерне і другія запасы сялян. Здзівілі выхаванцаў вырабы з саломы, лёну, гліны.Толькі добрыя ўражанні засталіся ў дзяцей ад убачанага. Яны ганарацца мастэрствам сваіх продкаў і гатовы працягваць іх справы.

Больш фота тут 

Меню раздела