Размаўляй па-беларуску!

Кансультацыя "Навучанне дзяцей дашкольнага ўзросту беларускай мове ва ўмовах білінгвальнай адукацыі"

Маўленчае развіццё дзяцей у Беларусі  адбываецца ў сітуацыі блізкароднаснага руска-беларускага білінгвізму. Першай мовай, якой авалодваюць дзеці дашкольнага ўзросту , выступае руская. Пры гэтым далучэннне дзяцей да беларускай мовы адбываецца таксама даволі рана. Дзеці чуюць яе па радыё, тэлебачанні, у дзіцячым садзе (асобныя заняткі, святы). У выхаванцаў ствараюцца "жыццёвыя" ўяўленні пра рускую і беларускую мовы, назіраецца паступовае свядомае адрозненне гэтых моў.

З улікам сітуацыіі блізкароднаснага двухмоўя сістэма дашкольнай адукацыі ў Беларусі з’яўляецца білінгвальнай як па форме (у рэспубліцы дзейнічаюць установы дашкольнай адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання), так і па змесце (у адпаведнасці з вучэбнай праграмай у адукацыйны працэс установы дашкольнай адукацыі ўключаны дзве блізкароднасныя мовы).

Білінгвальная адукацыя забяспечвае паўнавартаснае развіццё асобы дзіцяці сродкамі дзвюх моў і прадстаўленых імі культур. Дзіця-білінгв мае магчымасць інтэграцыі ў дзве моўныя культуры, што спрыяе як яго разумоваму, так і псіхічнаму развіццю, пашырае і ўзбагачае мысленне і кругагляд выхаванца. Авалодванне беларускай мовай спрыяе фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці дзіцяці. Што да засваення рускай мовы, то рускамоўныя зносіны пашыраюць камунікатыўнае асяроддзе выхаванцаў, садзейнічаюць іх далучэнню да сусветнай культуры. Адначасовае ж авалодванне дзецьмі дашкольнага ўзросту дзвюма мовамі (рускай і беларускай) пашырае іх светапогляд, спрыяе развіццю палікультурнай свядомасці і павялічвае патэнцыяльныя маўленчыя магчымасці.

Аднак найвышэйшы ўзровень моўнай кампетэнтнасці дзяцей забяспечвае ўсё ж такі руская мова. Беларуская, якая з’яўляецца мовай нацыянальнай прыналежнасці, выступае ў асноўным у якасці мовы нацыянальнай ідэнтыфікацыі.

Улічваючы тое, што беларуская мова для беларускіх дзяцей з’яўляецца роднай у асноўным па крытэрыі ідэнтыфікацыі, Н.С. Старжынская сцвярджае, што яе неабходна пачынаць вывучаць як мага раней, з моманту наведвання дзіцем установы дашкольнай адукацыі, шляхам акультурацыі, г.зн. увядзення ў нацыянальна-культурны фон мовы. Што да спецыяльных заняткаў па навучанні беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі з рускай мовай навучання, то яны  праводзяцца з дзецьмі, пачынаючы з сярэдняга дашкольнага ўзросту. Асноўнымі спецыяльнымі метадамі навучання дзяцей беларускай мове выступаюць: прамы, супастаўляльны і камбінаваны метады.

Навучанне выхаванцаў беларускай мове на аснове прамога метаду арганізуецца шляхам "пагружэння" ў моўнае асяроддзе. Натуральна, што яно адбываецца без апоры на рускую мову. Дадзены метад атрымаў назву метаду імерсіі (татальнай або поўнай). Аднак у практыцы работы ўстаноў дашкольнай адукацыі з рускай мовай навучання найбольш прымальным з’яўляецца метад мяккай імерсіі, які прадугледжвае паступовае ўвядзенне беларускай мовы ў працэс навучання. Таксама шырока выкарыстоўваецца ў практыцы білінгвальнага навучання частковая імерсія, якая прадугледжвае арганізацыю працэсу навучання сродкамі дзвюх моў.

Супастаўляльны метад навучання дзяцей беларускай мове прадугледжвае апору на рускую. Засваенне беларускай мовы адбываецца на аснове аналізу, супастаўлення і абагульнення дзвюх моўных сістэм. Пры гэтым навучанне дзяцей беларускай мове пры дапамозе супастаўляльнага метаду заснавана на мадэлі пераносу моўных навыкаў з рускай мовы на беларускую. Пры камбінаваным выкарыстоўваюцца прыёмы дзвюх першых метадаў.

На больш позніх этапах навучання мовам ужываецца парытэтная мадэль навучання (раўнапраўе ў выкарыстанні рускай і беларускай моў). Адносна парытэтнай мадэлі варта адзначыць, што раўнапраўе ў выкарыстанні рускай і беларускай моў тычыцца, перш за ўсё, арганізацыі ўсяго адукацыйнага працэсу ва ўстанове дашкольнай адукацыі. З мэтай паспяховага фарміравання двухмоўя  ствараецца ва ўстановах дашкольнай адукацыі спецыяльнае камунікатыўнае асяроддзе, якое прадугледжвае прысутнасць дзвюх моў ва ўсіх відах дзіцячай дзейнасці і арганізацыю спецыяльных заняткаў па развіцці маўлення дзяцей на дзвюх мовах.

Н.С. Старжынская адзначае, што ў гэтым выпадку найбольш аптымальным шляхам развіцця ў дзяцей дашкольнага ўзросту беларускага маўлення з’яўляецца той, які спалучае з аднаго боку развіццё "пачуцця беларускай мовы" ў выніку паступовага "пагружэння" ў адпаведнае камунікатыўнае асяроддзе, а з другога — спецыяльна арганізаванае навучанне, арыентаванае на фарміраванне ў выхаванцаў элементарных моўных абагульненняў.

Паспяховаму авалодванню маўленчымі навыкамі дзяцей на беларускай мове  спрыяе  арганізацыя спецыяльных заняткаў на беларускай мове адзін раз на тыдзень працягласцю 20 хвілін у першай палове дня ў сярэдняй і старшай групах; правядзенне сітуацый зносін на беларускай мове па падгрупах у другой палове дня працягласцю 20 хвілін у тых жа групах; дачыненне да беларускай мовы ў пасіўнай форме з дзецьмі ад 3-х да 4-х гадоў у час слухання беларускіх песень, твораў мастацкай літаратуры, фальклору, прагляду мультфільмаў; прысутнасць дзяцей малодшага і сярэдняга дашкольнага ўзросту на святах, канцэртах, спектаклях, якія праводзяцца дзецьмі старэйшага дашкольнага ўзросту на беларускай мове; увядзенне ў нерэгламентаваную дзейнасць беларускіх гульняў, праслухоўванне запісаў казак, вершаў на беларускай мове; арганізацыя экскурсій у краязнаўчы музей з мэтай знаёмства з культурай, гісторыяй краіны; наладжванне дзейсна-арыентаваных зносін: інсцэніроўкі, ролевыя гульні, гульні-драматызацыі на беларускай мове; арганізацыя адукацыйных сітуацый у розных відах дзейнасці на беларускай мове.

     Мы ўпэўнены, што калі педагогі з’яўляюцца носьбітамі мовы, гэта гарантыя таго, што дзіця паспяхова авалодае камунікатыўнымі навыкамі на беларускай мове.

свернуть

Кансультацыя для выхавальнікаў дашкольнай адукацыі “Маральнае выхаванне дзяцей дашкольнага ўзросту на нацыянальных традыцыях беларускага народа”

Сучасныя тэндэнцыі ў развіцці дашкольнай адукацыі аб’яднаны адным значным крытэрыем – яго якасцю, якая непасрэдна залежыць ад прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў. Прафесійнае развіццё педагогаў ўстановы дашкольнай адукацыі – гэта доўгі працэс, мэтай якога з’яўляецца фарміраванне чалавека як майстра сваёй справы. Прафесійная кампетэнтнасць сучаснага педагога з’яўляецца ўмовай эфектыўнай арганізацыі працэса адукацыі і акрэсліваецца сукупнасцю агульначалавечых і спецыфічных прафесійных ўстановак, якія дазваляюць рашаць прафесійныя задачы развіцця асобы дзіцяці.

Патрыятычнае выхаванне складае адну са старонак маральнага выхавання. Ва ўмовах мэтанакіраванага педагагічнага кіраўніцтва працэс фарміравання патрыятычных пачуццяў дзяцей дашкольнага ўзросту становіцца сродкам выхавання жыццёва важных асобасных якасцей.

У сучасных умовах, калі адбываюцца глыбокія змены ў жыцці грамадства, адным з цэнтральных накірункаў  у адукацыйнай рабоце з дзецьмі становіцца патрыятычнае выхаванне. Яно накіравана на фарміраванне і развіццё асобы, якая валодае якасцямі грамадзяніна,  патрыёта Радзімы, здольнай паспяхова выконваць грамадзянскія абавязкі.

Сістэме адукацыі належыць вядучая роля ў грамадзянскім станаўленні падрастаючага пакалення,выхаванню ў дзяцей любові да Радзімы, адданасці сваёй Айчыне.

Установы дашкольнай адукацыі, з’яўляючыся пачатковым звяном сістэмы адукацыі ў нашай краіне, прызначаны фарміраваць у дзяцей першасныя ўяўленні аб навакольным асяроддзі, адносіны да яго, даць магчымасць ім адчуваць сябе з самых малых гадоў грамадзянамі сваёй краіны.

Розныя аспекты патрыятычнага выхавання даследаваліся філосафамі, педагогамі, псіхолагамі (К.Д. Ушынскі, А.М. Радзішчаў, В.Р. Бялінскі, Н.К. Крупская, В.А. Сухамлінскі, Р.І. Жукоўская, Н.Ф. Вінаградава, С.А. Казлова і інш.)

Даследаванні расійскіх і беларускіх вучоных, практыкаў (Н.В.Алешына, Н.Ф. Вінаградава, Л.В. Варанецкая, А.Д. Жарыкаў, Р.І. Жукоўская, С.А. Казлова, Е.М. Карнеева, Л.Е. Ніканава, Э.Г. Суслава, Л.В. Філатава, Н.Ю. Ясева і інш.) указваюць на актуальнасць і неабходнасць работы па патрыятычнаму выхаванню дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі.

Патрыятычнае выхаванне дзяцей з’яўляецца адной з задач сацыяльна-маральнага выхавання і развіцця дзяцей. Гэта складаны працэс, асновай якога з’яўляецца развіццё маральных пачуццяў. На думку С.А. Казловай, патрыятычнае выхаванне – гэта мэтанакіраваны працэс педагагічнага ўздзеяння на асобу дзіцяці  з мэтай узбагачэння яго ведамі аб Радзіме, выхавання  патрыятычных пачуццяў, фарміравання ўменняў і навыкаў маральных паводзін, развіцця патрэбнасці ў дзейнасці на агульную карысць.

Л.Е. Ніканава патрыятычнае выхаванне вызначае як працэс засваення традыцыйнай культуры, фарміраванне адносін да дзяржавы, дзе жыве чалавек.

Мэтай патрыятычнага выхавання з’яўляецца фарміраванне асноў патрыятызму як маральнай якасці асобы, якая ўключае фарміраванне першасных ведаў аб родным краі, адносін да яго, маральных агульначалавечых каштоўнасцей, патрыятычных пачуццяў, пачуцця прыналежнасці да вызначанай культуры,  да сучасных падзей.

Патрыятызм як маральная якасць чалавека – з’яўляецца вынікам мэтанакіраванага выхавання ў дашкольным узросце.  Менавіта дашкольны ўзрост з’яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для далучэння дзіцяці да нацыянальнай культуры. Таму важна пачынаць выхоўваць будучага патрыёта ў гэтым узросце, калі дзіця пачынае інтэнсіўна развівацца ў сацыяльным плане. Дадзены перыяд па сваіх псіхалагічных асаблівасцях найбольш спрыяльны для фарміравання патрыятызму, таму што для дзяцей дашкольнага ўзросту характэрна высокая  ўспрымальнасць, лёгкая навучальнасць,безмежны давер дарослым, імкненне  падрабляцца да іх, эмацыянальны   спагадлівасцьі інтарэс да навакольнага.

Дадзеныя даследаванні дазваляюць лічыць патрыятызм якасцю асобы, яго светапоглядам, паводзінамі і дзейнасцю. Патрыятызм – гэта якасць, якая выражаецца ў пачуццях, матывах, патрабаваннях  і выніках дзейнасці, адносінах да прыроды, людзей, культуры і сябе.

Патрыятызм як маральная якасць асобы, якая фарміруецца ў дашкольным узросце, уключае:

• змястоўны кампанент – валоданне дзецьмі даступным іх ўзросту аб’емам уяўленняў і паняццяў аб навакольным асяроддзі: сацыяльным складзе грамадства, жыцці народа, гісторыі, выпрацоўку правільных поглядаў на факты грамадскага жыцця краіны;

• эмацыянальна-пабуджальны кампанент – перажыванне асобай станоўчых эмацыянальных адносін да засвоеных ведаў, навакольнага свету, любові да роднага горада (вёскі), краю, гордасці за  працоўныя і баявыя поспехі народа, павага да гістарычнага мінулага роднай краіны, захапленне народнай творчасцю, любоў да роднай мовы, прыроды роднага краю, праяўленне інтарэса да звестак аб краіне, імкненне ўдзельнічаць у грамадска карыснай працы;   ,

•     дзейнасны кампанент – рэалізацыя эмацыянальна  прачулых і асэнсаваных ведаў у дзейнасці (аказанне дапамогі дарослым, праяўленне клопату аб іх, гатоўнасць выканаць заданне дарослага, беражлівыя адносіны да прыроды,  рэчаў,грамадскай маёмасці, уменне адлюстроўваць атрыманыя веды ў творчай дзейнасці, наяўнасць комплекса маральна-валявых якасцей, развіццё якіх забяспечыць дзейнасныя адносіны да навакольнага асяроддзя.

Задачамі патрыятычнага выхавання дашкольнікаў з'яўляюцца:

  1. Фарміраванне ў дзяцей сістэмы ведаў аб сваёй Радзіме, якая можа быць прадстаўлена наступным чынам: прыродазнаўчыя і геаграфічныя звесткі (геаграфічныя асаблівасці роднага краю, клімату, прыроды, краіны),  звесткі аб жыцці свайго народа (асаблівасці быту, працы, культуры, традыцый), сацыяльныя звесткі (веды аб родным горадзе (вёсцы), сталіцы, краіне, веды аб назве краіны, яе сталіцы, іншых гарадоў, дзяржаўнай сімволіцы), некаторыя гістарычныя звесткі (аб жыцці народа ў розныя перыяды, аб подзвігах людзей у гады Вялікай Айчыйнай вайны, веды аб гістарычных помніках горада, вуліц).
  2. Выхаванне ў дашкольнікаў інтарэса да навакольнага свету, эмацыянальнай эмпатыі на падзей грамадскага жыцця. Прадугледжвае актывізацыю эмацыянальнай сферы асобы, выхаванне такіх пачуццяў, як любоў да родных і блізкіх людзей, роднага горада, павага да гісторыі народа, захапленне творамі народнай творчасці, любоў да прыроды, ненавісць да ворагаў.
  3. Уключэнне дзяцей у практычную дзейнасць па прымяненню атрыманых ведаў прадугледжвае форміраванне ў дзяцей наступных навыкаў і ўменняў: уменне адлюстраваць назапашаныя веды ў гульні, мастацкай і працоўнай дзейнасці, уменне прыняць  удзел ў грамадска накіраванай працы, уменне беражліва адносіцца да прыроды, вынікаў працы іншых, уменне адлюстраваць веды ў мове, зносінах з дарослымі і аднагодкамі.

Рашаючы задачы патрыятычнага выхавання, кожны педагог павінен акрэсліць сваю работу ў суадносінах з мясцовымі ўмовамі і асаблівасцямі дзяцей, улічваючы наступныя прынцыпы:

- "пазітыўны настрой" (адбор ведаў найбольш актуальных для дзяцей дадзенага ўзросту); 

- "праз малое да большага" (фарміраванне патрыятычных пачуццяў адбываецца ў наступнай паслядоўнасці: спачатку выхоўваецца любоў да бацькоў, роднага дому, да дзіцячага садка, затым да горада, да ўсёй краіны);

-    непарыўнасць і пераемнасць адукацыйнага працэса;

- дыферэнцаваны падыход да кожнага дзіцяці, максімальны ўлік яго псіхалагічных асаблівасц

ей, магчымасцей і інтарэсаў;

- рацыянальнае спалучэнне розных відаў дзейнасці, адэкватны ўзросту баланс інтэлектуальных, эмацыянальных і рухальных нагрузак;

- дзейнасны падыход;

- развіваючы характар навучання, заснаваны на дзіцячай актыўнасці .

Умовай патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту па С.А. Казловай, выступае стварэнне абстаноўкі вакол дзіцяці, якая садзейнічае фарміраванню ведаў аб Радзіме, эмацыянальнаму водгуку і патрэбы ў дзейнасці.

Асоба выхавальніка лічыцца важнай умовай ў працэсе фарміравання вышэйшых  маральных пачуццяў. Паколькі дзіця не можа пазнаць навакольны свет іначай, як праз дарослага, дзе дарослы выступае пасрэднікам паміж дзецьмі і грамадствам. Гэта пасрэдніцтва носіць складаны характар. Дарослы вучыць дзіця разумець навакольнае асяроддзе, пэўным чынам адносіцца да яго, вучыць спосабам удзелу ў ім, у даступнай форме знаёміць з маральнымі нормамі, прынцыпамі. Пры гэтым важна, што дарослы з'яўляецца і арганізатарам  жыцця дзіцяці, і аб'ектам пазнання, і рэальным носьбітам тых маральных каштоўнасцей, да якіх ў дзяцей фарміруюцца  вызначаныя адносіны. Іншымі словамі, дарослы сам выступае ў якасці ўзору паводзін і адносін да рэчаіснасці.  Чым лепшы ўзор, тым вышэй гарантыя дасягнення поспеху ў выхаванні.

Сродкамі выхавання любові да Радзімы з'яўляецца мастацкае слова, музыка, мастацтва, традыцыі, гістарычныя веды, таму што яны дапамагаюць дзецям эмацыянальна ўспрымаць навакольнае асяроддзе. Таксама сродкамі выступаюць дзейнасць (гульня, праца), святы, якія спраўляюцца ў краіне і ва ўстанове дашкольнай адукацыі.

Да метадаў, накіраваных на фарміраванне маральных пачуццяў, уяўленняў,  меркаванняў і ацэнак адносяць гутаркі на этычныя тэмы, чытанне мастацкай літаратуры і пераказ, разгляданне і абмеркаванне карцін, Прынцып гістарызму рэалізуецца ўляхам захавання храналагічнага парадку апісаных з'яў і зводзіцца да двух гістарычных паняццяў: мінулае (даўным-даўно) і сучаснае (у нашыя дні). 

Такім чынам, задача ўстановы дашкольнай адукацыі, педагогаў і бацькоў заключаецца ў стварэнні ўмоў, якія забяспечваюць рэалізацыю комплекснага падыходу ў рашэнні задач патрыятычнага выхавання: фарміраванне ведаў, пачуццяў, адносін і патрэбнасцей у дзейнасці, накіраванай на захаванне і памнажэнне багаццяў Радзімы. 

Маральна-патрыятычнае выхаванне з'яўляецца адным з важнейшых элементаў грамадскай свядомасці, менавіта ў гэтым аснова жыццядзейнасці любога грамадства і дзяржавы, пераемнасці пакаленняў.

Дашкольнае дзяцінства з’яўляецца першай і вельмі  важнай ступенню ў   выхаванні нацыянальнай самасвядомасці  дзіцяці. Менавіта дашкольны ўзрост – важнейшы перыяд станаўлення асобы, калі закладваюцца  перадумовы якасцей чалавека – грамадзяніна, развіваюцца ўяўленні дзяцей аб чалавеку, грамадстве і культуры.

Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці  падрастаючага пакалення – адна з самых актуальных задач нашага часу. За мінулыя гады адбываліся вялікія змены ў адносінах людзей да нашай гісторыі, пераацэнка маральных каштоўнасцей. Нажаль, у наш час матэрыяльныя каштоўнасці дамініруюць над духоўнымі, а ўяўленні аб  дабрыні, вялікадушшы ў дзяцей часта бываюць скажонымі.

Работу па выхаванню патрыятызму  патрэбна пачынаць з  вывучэння нарматыўна – прававой базы і метадычнай літаратуры, якая сёння дазваляе падысці з розных бакоў да пытанняў патрыятычнага выхавання, падабраць формы і метады работы, найбольш адпаведныя канкрэтным умовам работы ў кожнай дашкольнай установе, апіраючыся на асноўныя раздзелы і задачы праграмы дашкольнай адукацыі.

Наша дзяржава надае вялікую ўвагу выхаванню псіхічна і фізічна здаровага чалавека. Палітыка Рэспублікі Беларусь накіравана на адраджэнне нацыянальных традыцый і каштоўнасцей, таму што менавіта здаровае пакаленне, якое ўсведамляе сваю нацыянальную годнасць, свае карані, культуру- трывалы аплот краіны.

Прызнанне прыярытэту этнакультуры і агульначалавечых каштоўнасцей патрабуе пошуку новых спосабаў і магчымасцей уключэння ў гэту галіну маленькага дзіцяці ў перыяд фарміравання яго асобы.

Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці дзяцей  ажыццяўляецца у гульнях, на занятках, у розных відах дзіцячай дзейнасці, формах актыўнага адпачынку. Тэматычнае планаванне спрыяе эфектыўнаму засваенню дзецьмі ведаў аб сваёй сям’і, родным краі, сваёй краіне, аб працы людзей. Без ведання гісторыі свайго роду, суадносін з гісторыяй месца, дзе яно жыве, дзіцяці цяжка адчуць, зразумець сэнс паняцця "Радзіма". Радзіма, як найвышэйшая духоўная каштоўнасць нацыянальнай самасвядомасці, як прастора духоўнай культуры знаходзіць адлюстраванне ў літаратуры, музыцы, быце, у абрадах. Яна фарміруе нацыянальна-культурнае аблічча кожнай асобы, надзяляе яе цэласнасцю i сэнсам, спрыяе самавызначэнню i выяўленню яе здольнасцей i магчымасцей.

Азнаямленне   з  традыцыямі  і  звычаямі  народа  і  далучэнне  да іх –  значная частка  работы  па  патрыятычнаму выхаванню дашкольнікаў.

Пры планаванні адукацыйнай працы неабходна ўлічваць  тое, што новыя сацыяльна-эканамічныя і палітычныя ўмовы патрабуюць новых выхаваўчых тэхналогій, новага падыходу да праблемы выхавання ў цэлым і выхавання патрыятызму  ў прыватнасці.

свернуть

Кансультацыя “Далучэнне дашкольнікаў да вытокаў народнай культуры з дапамогай малых форм фальклора”

У працэсе адраджэння нацыянальнай культуры і самасвядомасці важнае месца належыць фальклору - асноўнаму багаццю нашых продкаў, дзякуючы якому захоўваецца пераемнасць традыцый, ажыццяўляецца сувязь пакаленняў.

На практыцы ў дашкольным выхаванні ўдзяляецца мала ўвагі нацыянальнаму фальклору, нягледзячы на тое, што беларускі народ мае багатую фальклорную спадчыну, створаную спецыяльна для дзяцей.

Вельмі добра падыходзіць музычны фальклор, які па сваей прыродзе пранізаны элементамі народнага тэатра, гульнямі, пантамімай.

Падбіраючы для працы з дзецьмі найбольш эфектыўныя формы, метады і сродкі, трэба ўлічваць, што працэс фарміравання нацыянальнай самасвядомасці доўгі і складаны, і пачынаць яго трэба перш за ўсе з азнаямлення з родным краем, непасрэдна ўключваючы сродкі вуснай народнай творчасці.

У Ι і ΙΙ малодшых групах, праводзячы назіранні за прыгажосцю роднай прыроды, неабходна чытаць вершы, забаўлянкі, загадкі неабходна адраджаць выкарыстанне твораў вуснай народнай творчасці (казак, забаўлянак, калыханак, песен, гульняў) у час рэжымных момантаў, у сям’і.

Пры планаванні работы з дзецьмі сярэдняй і старшай груп неабходна выкарыстоўваць розныя формы:

- пазнавальныя гутаркі ў вольнай форме,

- сумесная дзейнасць педагога з дзецьмі;

- самастойная дзіцячая дзейнасць;

- гульні, тэматычныя прагулкі і экскурсіі;

- назіранні ў прыродзе;

- святы і забавы.

Малыя фальклорныя жанры - мініяцюрныя паэтычныя творы, створаныя для дзяцей, якія маюць канкрэтны педагагічны кірунак. Яны ўпрыгожваюць мову педагога, робяць яе вобразнай і прыгожай, прыцягваюць увагу дзяцей. Забаўлянкі, пястушкі прыносяць радасць дзецям, выклікаюць у іх жаданне паўтараць словы за дарослымі, выконваць заданні выхавальніка, удзельнічаць у агульных гульнях.

Пястушкі выкарыстоўваюцца педагогамі ў розных рэжымных момантах: пад гукі гэтых вершаў і песень дзеці ахвотна мыюцца, прымаюць ежу, займаюцца. Жыццё дзіцяці становіцца цікавейшым, ярчэйшым, а ў яго самога лепш развіваюцца памяць, мысленне, увага, маўленне, а калі яно выконвае канкрэтныя рухі, то развіваюцца каардынацыя, узгодненасць, спрытнасць. У час расказвання пястушкі спярша выкарыстоўваецца нагляднасць, потым тлумачыцца сэнс новых слоў, улічваюцца вопыт і веды дзяцей.

Калыханкі - першыя для дзяцей ўзоры мастацкага слова. Навакольны свет у іх падаецца ў вобразах, даступных і зразумелых.

Ходзіць кот па сенажаці.

Кліча сон ён ля дзіцяці.

Ой, сонечку-галубочку,

Прыспі маю Волечку.

У беларускім фальклоры шмат прыказак і прымавак. Дзеці з інтарэсам успрымаюць іх кароткі змест. Многія прыказкі і прымаўкі маюць павучальнае значэнне: яны ўсхваляюць працавітасць, гаспадарлівасць, умельства, вучаць любіць родны край, Радзіму, асуджаюць гультайства, зайздрасць – усё адмоўнае. Падбіраюцца яны па канкрэтнай тэме: пра Радзіму, працу, хлеб, навуку, поры года, з’явы прыроды, народныя прыкметы.

Павучальнасць прыказак і прымавак разумеецца дзецьмі паступова, і глыбіня іх разумеецца ў большай меры залежыць ад таго, насколькі часта выкарыстоўваюцца яны ў патрэбных момантах. Асабліва часта нашы выхаванцы прымяняюць іх у працоўнай дзейнасці, пры выкананні адказных даручэнняў.

Загадка – кароткае паэтычна-вобразнае апісанне прадмета або з’явы, якое даецца, як правіла, у форме пытання і адгадваецца па другарадных адзнаках, па прыкметах падабенства.

Лічыцца, што галоўная функцыя загадкі – развіваць ў чалавека мастацка-вобразнае мысленне, паэтычны погляд на рычаіснасць. У мінулым загадка служыла сродкам выпрабавання разумовых здольнасцей, іншасказальная, загадкавая форма з поспехам выкарыстоўвалася ў ваенных і пасольскіх справах. Загадкі, песні-загадкі надзвачай шырока ўжываліся ў вясельных абрадах, напрыклад, з мэтай “праверкі” разумовай сталасці жаніха.

Каштоўнасць традыцыйнай загадкі ў тым, што яна ў высокапаэтычнай форме адлюстроўвала гаспадарчую і творчую дзейнасць чалавека, яго жыццёвы вопыт, побыт, працу, жывёльнасць, расліннасць, будову сусвету і да нашых дзён мае вялікае эстэтычна-мастацкае значэнне для выхавання дзяцей.

Загадкі:

Без кораня, а расце. (Камень)

Без ног бяжыць, без воч глядзіць. (Вада)

Лата на лаце, ніткі не знаці. (Капуста)

Цераз мяжу 
брат брата не бачаць. (Вочы)

Яркую акрэсленую выхаваўчую накіраванасць маюць беларускія народныя песні. Праз іх тэксты, лексіку дзеці ўзбагачаюць уяўленні аб наваколлі, прыродных з’явах, знаёмяцца з прыладамі працы, беларускімі назвамі месяцаў, дзён тыдня, нацыянальнымі стравамі, значна пашыраецца актыўны слоўнік.

Праз песню знаёмім выхаванцаў з лепшымі рысамі характару беларусаў: шчырасцю, чуласцю, сціпласцю, уважлівасцю. Фальклорныя песня дапамагае развіццю эмацыянальнай сферы дзяцей, падрыхтоўвае да выканання пэўных сацыяльных роляў.

Заняткі па азнаямленню дзяцей з вуснай народнай творчасцю пройдуць цікава, калі да іх удзелу далучыць бабуль і дзядуль, артыстаў тэатру, супрацоўнікаў музеяў, народных майстроў.

Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу у адпаведнасці з патрабаваннямі вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі варта памятаць, што першаасновай народнай педагогікі лічыцца культ працы, умелых рук і разумення свайго месца ў прыродзе, таму працоўная дзейнасць, спалучэнне яе з творамі вуснай народнай творчасці дазволіць зацікавіць дзяцей сумеснай працай.

На музычных занятках выхаванцы знаёмяцца з асаблівасцямі беларускай народнай музыкі, развучваюць беларускія танцы, спяваюць песні, знаёмяцца з народным тэатрам “Батлейка”.

Усвядомленаму імкненню дзяцей да авалодання культурнымі эталонамі, ўзаемадзеянню ў калектыве спрыяюць арганізацыя з дзецьмі ісцэніровак па казках, фантазіраванне, прыдумванне гісторый, выкананне творчага задання. Малыя формы фальклора актыўна ўключаюцца ў вядучы від дзейнасці – гульню, у дадзеным выпадку – гульню- драматызацыю. Гульні-драматызацыі даюць шырокі прастор для выяўлення ў дзяцей творчых здольнасцей, самастойнасці, ініцыятывы. Жывая інтанацыя маўлення, вобразныя і свабодныя рухі, міміка, жэсты надаюць гульням дзяцей натуральнасць і праўдзівасць. Гульня-драматызацыя аказвае актывізуючы ўплыў на развіццё выразнага беларускага маўлення, паколькі яна спалучае разам гульнёвую матывацыю і камунікатыўную накіраванасць. Дзеці старшай групы могуць драматызаваць творы як для сябе, так і для маленькіх гледачоў, для сваіх бацькоў. Да гульні-драматызацыі неабходна падрыхтаваць разам з дзецьмі атрыбуты, элементы касцюмаў. Выхавацель кіруе гульнёй, нагадвае і ўдакладняе змест казкі, сочыць за дакладнасцю вобразаў.

Вялікі выхаваўчы патэнцыял маюць народныя святы і абрады. Яны задавальняюць дапытлівасць дзяцей, іх эстэтычныя патрэбы, цягу рухаў, фарміруюць творчае мысленне, пабуджаюць да супрацоўніцтва, вучаць пазнаваць беларускую культуру. Поспех засваення мастацкіх твораў залежыць ад таго, наколькі яны зразумелыя дзецям і даюць магчымасць выконваць ролі адпаведных персанажаў, песень, суправаджаць спевы мімікай, рухамі. Калі для спеваў дзяцей малодшых груп найбольш даступным песенным матэрыялам з’яўляюцца калыханкі, забаўлянкі, невялікія песенькі, то асаблівае месца ў старшых дзяцей займаюць песні, карагоды, гульні, якуія дзеці вучаць для народных свят і абрадаў.

Паспяховасць заняткаў па фарміраванню нацыянальнай самавядомасці сродкамі вуснай народнай творчасці магчыма дасягнуць з дапамогай эфектыўных метадаў і прыёмаў работы:

сюрпрызны момант, незвычайны пачатак;

- праблемны характар становішча;

- гульнёвыя прыёмы;

- віктарыны, выставы адгадак;

- выкарыстанне прыказак, прымавак, малых форм беларускага фальклору для арганізацыі дынамічнай хвілінкі;

- творчыя заданні ”Намалюй, што ўявіў”, “Прыдумай сам”, “Упрыгож”;

- хатнія заданні “Пагуляй у дамашні тэатр”, “Спытай у бабулі”;

- мультымедыйныя прэзентацыі;

- тэматычныя віктарыны, вечарыны, кірмашы;

- сумесныя з бацькамі святы.

Усё гэта дае магчымасць вырашыць задачы развіцця беларускага маўлення, раскрыць творчыя магчымасці дзяцей, сфарміраваць цікавасць да народнай творчасці, у гульнёвай форме далучыць дзяцей да нацыянальнай культуры.

Выкарыстанне ў працы з дашкольнікамі твораў народнай творчасці ажыўляе адукацыйны працэс, аказвае асаблівы ўплыў на выхаванне патрыятычных пачуццяў, нацыянальнай самасвядомасці.

Выхоўваючы патрыёта, нацыянальна свядомага чалавека, фальклор адначасова задавальняе патрэбу дзіцячай душы ў гульні, жарце, асваенні свету.

свернуть

Кансультацыя "Эфектыўныя напрамкі вывучэння і ўкаранення беларускай мовы ў адукацыйным працэсе дашкольнай установы"

Каб родная мова не была экзотыкай для дзяцей і заняла пачэснае месца ў адукацыйным працэсе, патрэбна наладзіць сістэму дзейнасці па ўжыванні, укараненню і распаўсюджанні яе ва ўстановах адукацыі. Прапануем эфектыўныя напрамкі вывучэння і ўкаранення беларускай мовы ў адукацыйны працэс дашкольнай установы:

  • арганізацыя тлумачэння заканадаўства аб магчымасці выбару мовы навучання на бацькоўскіх схода;
  •  правядзенне ў дашкольных установах дзён беларускай мовы, заняткаў па развіцці беларускамоўных узаемаадносін ("Нацыянальнае адзенне", "Вышыўка і карункі", "Лялькі з саломы і лёну", "Вырабы з лазы (саломкі, дрэва, гліны)", "Беларускі раслінны роспіс", "Беларуская народная цацка", "Знаёмства з прадметамі сялянскага побыту");
  • арганізацыя рэгулярных сустрэч з беларускімі пісьменнікамі па правядзенні асветніцкай работы ў дашкольных установах;
  • арганізацыя выдання газет, часопісаў, прысвечаных жыццю і творчасці беларускіх пісьменнікаў, пытанням развіцця беларускай мовы і літаратуры;
  • правядзенне ранішнікаў, свят, тэматычных вечарын, прысвечаных творчасці беларускіх пісьменнікаў, беларускаму народнаму фальклору;
  • правядзенне кніжных выстаў, дзѐн беларускага пісьменства з мэтай прапаганды беларускай мовы і лепшых твораў айчыннай літаратуры;
  • арганізацыя наведвання бібліятэк, музеяў, цэнтраў рамѐстваў, падарожжаў па гістарычных мясцінах беларусаў, дзе можна пазнаѐміцца з асноўнымі гістарычнымі падзеямі, славутымі беларусамі – іх месцам і значэннем у гістарычным развіцці краіны (Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Міхала Агінскага і інш.); мастацтвам Беларусі; народнымі святамі, традыцыямі, звычаямі, народнымі промысламі і рамѐствамі; дасягненнямі беларускага народу.       

Будзе цікавым і карысным для дзяцей дашкольнага ўзросту пазнавальны матэрыял для гульневай дзейнасці:

Рухомыя гульні "Садзі лянок", "Гарлачык", "Чарадзей", "Гарады", "А мы проса сеялі", "Грушка", "Пасадка бульбы", "Змейка", "Заінька ў садочку", "Шышкі, жалуды, арэхі", "Паляўнічыя і качкі".

Дыдактычныя гульні

Малодшы ўзрост: "Знайдзі прадмет па слове",  "Што ў мяшэчку", "Ветлівыя словы".

Сярэдні ўзрост:  "Магазін", "Разбяры посуд", "Адгадай, што ў мяшэчку?", "Агароднік", "Што нам прывезлі калгаснікі?", "Хто што робіць у весцы".

Старэйшы ўзрост: "Што з чаго і як зроблена?", "Каму што трэба", "Хто знойдзе, няхай возьме", "Што я бачыў", "Што схавана пад сурвэткай?", "Паглядзі, спазнай і назаві", "У садзе, полі, агародзе", "Гардэроб лялькі".

Нельга вывучыць родную мову пад прымусам, яна павінна ўвайсці ў сэрца і думкі дзяцей непрыкметна, лѐгка. А для гэтага неабходна спалучаць разнастайныя формы работы, якія б не прымушалі дзіця «завучваць», а падштурхоўвалі да свядомага жадання запомніць новае слова, яскравы паэтычны радок, падзяліцца радасцю свайго адкрыцця з сябрамі, бацькамі.

Формы работы педагогаў дашкольнай установы з бацькамі.

Індывідуальныя формы:

- стварэнне герба сям’і, радаводу;

- распрацоўка і падрыхтоўка касцюмаў да народных святаў;

- прыгатаванне страў беларускай кухні;

- мэтавыя прагулкі па горадзе;

- наведванне музеяў, выстаў;

- складанне апавяданняў на розныя тэмы;

- збіранне ілюстрацый, выразак з часопісаў;

- анкетаванне бацькоў.

Калектыўныя формы:

- кансультацыя "Мая Радзіма-Беларусь";

- семінар-практыкум "Традыцыі беларусаў і іх асноўныя запаветы";

- лекторый "Роля бацькоў, бабуляў і дзядуляў у выхаванні сваіх нашчадкаў";

- сямейны клуб "Талака";

- гутаркі, успаміны дзядоў і бабуль пра сваѐ мінулае;

- круглы стол "Мудраслоўе на кожны дзень", "Як выхаваць беларуса";

- лекцыя-дыялог "За талакою ўсе сям’ю" (аб працоўным выхаванні ў сучаснай сям’і);

- забава "За здаровы лад жыцця";

- сустрэчы са знакамітымі жанчынамі Беларусі, шматдзетнымі маці, жанчынамі года;

- вечарына "Не пусцім наш род на звод";

- конкурс "Дружна стане ў карагод наш славуты радавод";

- сумесныя народныя святы і абрады;

- гасцёўня "Любімая песня (верш, прыказка) нашай сям’і";

- вечар-партрэт "Куфэрачак сямейнага шчасця";

- вячоркі "Сення ў нашай хаце свята";

- шоў-конкурс "Вось такія пірагі!";

- стварэнне і работа міні-музеяў у групе (беларускае нацыянальнае адзенне, жывельны і раслінны свет, гістарычныя помнікі, дэкаратыўна- прыкладное мастацтва і інш.) ;

 - інсцэнізацыя казак і паданняў;

- школа маладых бацькоў  ( "Якая матка, такое і дзіцятка " – цыкл сустрэч з маладымі сем’ямі).

- сямейны педсавет  "Вопыт выхавання дзяцей".

Каб вызначыць адметнасць педагагічнага вопыту сям’і, бацькам прапануецца анкета з пытаннямі і заданнямі:

- Ці ведае Ваша дзіця геаграфічныя назвы мясцовасці, дзе пражывае?

-Зможа сын (дачка) назваць Ваша поўнае імя і імя па бацьку?

-Як часта ўнук (чка) бачыцца з бабуляй і дзядулем?

-Як Вы рыхтуецеся да нацыянальных святаў, якія з іх адзначае Ваша сям’я?

-Якія рэцэпты (назвы) беларускіх страў перададзены Вам ад старэйшага пакалення?

-Ці гулялі б Вы з дзецьмі ў народныя гульні, каб ведалі іх змест і прыналежнасць святу (напрыклад, біткі ў Вялікдзень; гойданне на арэлях на Саракі, Гуканне вясны і інш.)?

Спадзяемся, што прапанаваныя сродкі і формы дапамогуць Вам арганізаваць цікавую і змястоўную дзейнасць у дадзеным накірунку. Толькі агульнымі намаганнямі можна дабіцца станоўчага выніку ў далучэнні дзяцей да роднай спадчыны

свернуть
поделиться в: